Фестываль "Моладзь - за Саюзную дзяржаву" закрыецца 19 верасня

19 сентября 2022
У Смаленску сёння ўрачыстае закрыццё міжнароднага фестывалю "Моладзь - за Саюзную дзяржаву". 

За гэтыя дні ўдзельнікі паспелі не толькі пасябраваць, праехаць з гастролямі па Смаленску і  іншых абласцях. Хлопцы і дзяўчаты далі канцэрт у Ярцаве і Сафонаве "Калі мы адзіныя - мы непераможныя". У праграме - спартыўныя марафоны, музычныя вечары, шоу-квізы, сустрэчы з ветэранамі - удзельнікаў перапаўняюць эмоцыі.

Галоўнай падзеяй фестывалю стаў конкурс выканаўцаў моладзевай песні. 18 галасоў Беларусі і Расіі спаборнічалі за званне лепшага. Конкурс праходзіў за два этапы. На першым неабходна было ў кампазіцыі раскрыць тэму любві да радзімы, у другім - асвятліць сучасныя моладзевыя праблемы.