Фестываль "Мелодыі ўздзенскай восені" зноў збірае прыхільнікаў

14 сентября 2023

Любімыя песні пад акампанемент сімфанічнага аркестра. Узда прымае музычнае свята, прымеркаванае да Дня народнага адзінства. Фестываль "Мелодыі ўздзенскай восені" ўжо стаў добрай традыцыяй і збірае прыхільнікаў пяты раз. Нязменным застаецца і тое, што завяршае свята мастацтваў канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра імя Фінберга.

Для заслужанага калектыву гэты канцэрт знакавы. Штогод менавіта "Мелодыі ўздзенскай восені" адкрываюць гастрольны марафон фестываляў па цэнтральным рэгіёне.