Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сумесна з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю плануе маніторыць цэннікі ў магазінах

18 мая 2017

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сумесна з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю плануе маніторыць цэннікі ў магазінах. Гэта рашэнне было прынята па выніках штогадовага Паслання Прэзідэнта народу і Нацыянальнаму сходу. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што цэны павінны кантраляваць усе структуры. Для гэтага ў рэгіёнах федэрацыя стварае рабочыя групы. Пра гэта гаварылі сёння на сустрэчы кіраўніцтва двух ведамстваў. У прыватнасці, аб пунктах узаемадзеяння па забеспячэнні цэнавай даступнасці на рынку Беларусі. Як адзначыў міністр Уладзімір Калтовіч, з красавіка Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю адкрыла гарачую лінію і прымае званкі па неабгрунтавана завышаным кошце тавараў. За гэты час атрымана ўжо 200 зваротаў.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю гатова ўкараняць і электронныя сэрвісы маніторынгу цэн. У прыватнасці, з буйнымі гандлёвымі сеткамі плануюць падпісаць пагадненні, па якіх гандаль у рэжыме анлайн будзе адпраўляць у міністэрства інфармацыю аб кошце тавара ад пастаўшчыка, памер сваёй гандлёвай надбаўкі, як змянілася цана за 10 дзён.