У Мінскай вобласці працягваецца падрыхтоўка да выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі

6 июля 2016

У цэнтральным рэгіёне сфарміравана абласная і 17 акруговых выбарчых камісій. Зараз актыўна ідзе рэгістрацыя кандыдатаў. Сёння ў вобласці заявы падалі 37 ініцыятыўных груп, зарэгістраваныя 26. Адной адмовілі ў рэгістрацыі з-за парушэння выбарчага заканадаўства. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Мінскай абласной выбарчай камісіі Вадзім Бандарэнка. Падача заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп завершыцца заўтра. А збор подпісаў за кандыдатаў працягнецца да 1 жніўня. Таксама ідзе і акрэдытацыя назіральнікаў.

Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 1 па 11 жніўня. Пасля чаго пачнецца актыўны этап кампаніі - агітацыя. Выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны адбудуцца 11 верасня.