Штогадовы брыфінг для прадстаўнікоў ваенна-дыпламатычнага корпуса прайшоў у Мінску

21 февраля 2024

Мілітарызацыя кантынентальнай Еўропы, пашырэнне кантролю ЗША ў Еўропе, прыпыненне ўзаемадзеяння краін НАТА з Беларуссю ў ваеннай сферы. Сёння ў Мінску адбыўся штогадовы брыфінг  для прадстаўнікоў ваенна-дыпламатычнага корпуса, акрэдытаваных пры Міністэрстве абароны. Тэм для заяў хапала. Ваенна-палітычнае становішча ў свеце  захоўвае высокі ўзровень напружанасці.

З жніўня зафіксавана 6 выпадкаў парушэння паветранай прасторы  з тэрыторыі Польшчы і краін Балтыі. А ў гэтым месяцы ля беларускіх меж пройдуць самыя маштабныя з часоў халоднай вайны вучэнні НАТА.  Нягледзячы на становішча, што склалася, Беларусь рэагуе на гэтыя правакацыі максімальна стрымана. Дзеля гарантавання пагранічнай бяспекі  ва Узброеных сілах на пастаяннай аснове  працягваюць рэалізоўваць комплекс мерапрыемстваў па ўзмацненні аховы ўчасткаў дзяржаўнай мяжы як у паветранай прасторы, так і на сушы (відэа).