Штогадовая прэмія "Чалавек года Віцебшчыны" назвала імёны лаўрэатаў

7 февраля 2020
Лаўрэатаў штогадовай прэміі "Чалавек года Віцебшчыны" ўшаноўвалі  сёння  ў паўночным рэгіёне. Цырымонія адбылася на сцэне канцэртнай залы "Віцебск". Ганаровага звання ўдастоеныя 50 чалавек - гэта прадстаўнікі  розных прафесій, якія летась сталі лепшымі ў сваёй справе. Абласная прэмія прысуджаецца ўжо 20 гадоў, і за гэты час яе лаўрэатамі сталі больш за тысячу чалавек. 

Летась у эканоміку Паўночнага рэгіёна прыцягнута больш за мільярд долараў інвестыцый. Зараз у вобласці працягваецца рэалізацыя адразу некалькіх буйных праектаў, сярод іх мадэрнізацыя Аршанскага льнокамбіната, будаўніцтва завода па вытворчасці белай бляхі ў Мёрах.