Штогадовы міжнародны кірмаш "Нашым дзецям" стартаваў сёння ў Мінску

24 августа 2016

Тут прапанаваны шырокі асартымент школьных тавараў, а таксама стэнды з інфармацыяй для бацькоў. Але самае галоўнае - тавар можна набыць па зніжаных цэнах.

Падлічана, што кошт экіпіроўкі і школьных прылад сёлета абыдзецца бацькам ад 150 да 850 рублёў. Кірмаш прадоўжыцца да 31 жніўня.