Еўрапейскія эксперты завяршылі работу на Беларускай АЭС

10 февраля 2021
На Беларускай АЭС сёння завяршылі работу эксперты Еўрапейскай камісіі і групы рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі. Яны знаходзіліся на станцыі ў рамках партнёрскага агляду нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў. Беларусь добраахвотна праводзіла іх на працягу двух гадоў, пачынаючы з 2016-га. Гэта была праверка надзейнасці станцыі на выпадак стыхійных бедстваў, розных тэхнагенных аварый і дзеянняў чалавека.

У выніку дэфіцыту сістэм бяспекі на АЭС не выяўлена

А пасля заканчэння місіі быў сфарміраваны план дзеянняў да 2025 года. Частка рэкамендацый з яго ўжо выканана, у прыватнасці, па дадатковых сістэмах і абсталяванні для гарантавання бяспекі. Эксперты адзначылі, што і на гэты раз нашы спецыялісты максімальна садзейнічалі іх працы на пляцоўцы АЭС.  І яны за два дні атрымалі ўсю неабходную інфармацыю па аб'екце. 
Праект папярэдняй справаздачы еўрапейскіх экспертаў па ядзернай бяспецы  будзе гатовы ў сакавіку.