Эвакуіраваных з Кітая беларускіх турыстаў часова размесцяць у Цюменскай вобласці

4 февраля 2020
Сёння стала вядома, што эвакуіраваных з Кітая расійскімі авіякампаніямі беларускіх турыстаў часова размесцяць у Цюменскай вобласці, дзе яны будуць знаходзіцца пад каранцінам  на працягу 14 дзён.

САЗ звяртае ўвагу, што размова ідзе пра эпідэмічную сітуацыю, але ніяк не пра пандэмію.  Паводле звестак на сёння, каранавірусам заражаныя 20 з паловай тысяч чалавек. Колькасць ахвяр складае 427. Важна адзначыць пазітыўную дынаміку выздараўленняў - вылечыліся ўжо больш за 700 пацыентаў.