"Зубры" згуляюць з омскім "Авангардам"

24 октября 2018

Спыніць серыю з 9 паражэнняў запар пастараецца сёння хакейнае мінскае "Дынама". У апошнім матчы чарговай выязной серыі рэгуляркі КХЛ "зубры" згуляюць з омскім "Авангардам". Зусім нядаўна ў верасні бела-сінія на "Мінск-Арэне" ўступілі камандзе Боба Хартлі - 1:2. Зараз у турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі "Дынама" на апошнім месцы. З 20 гульняў толькі 4 апынуліся пераможнымі. У актыве 11 балаў. "Авангард" ідзе другім на Усходзе. 15 вікторый і 32 ачкі ў скарбонцы. Прамая трансляцыя паядынку на тэлеканале "Беларусь 5" у 19:30.