Эстафету памяці падхапілі ўсе рэгіёны краіны

5 мая 2020
Напярэдадні юбілейнага Дня Перамогі ўсе рэгіёны краіны падключыліся да эстафеты памяці. Паўсюль акультурваюць мясціны баявой славы, манументы і брацкія магілы воінаў Вялікай Айчыннай. У сталіцы кветкі сёння ўрачыста ўсклалі да помніка Герою Савецкага Саюза Жумашу Асаналіеву. У цырымоніі прынялі ўдзел міністр інфармацыі нашай краіны і пасол Кыргызстана ў Беларусі.

Джумаш Асаналіеў - выхадзец з Кыргызстана - у 1944 годзе здзейсніў подзвіг у баі пры вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Помнік герою ўсталявалі ў ліпені 2005 года. Ён стаў адным з важных сімвалаў дружбы дзвюх дзяржаў.