Эстафету навагодняй акцыі "Нашы дзеці" прынялі ў Мінскай дзіцячай абласной бальніцы

18 декабря 2018

Свята, якое дапамагае паправіцца. Сёння эстафету навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" прынялі ў Мінскай дзіцячай абласной бальніцы. Маленькім пацыентам падарункі прывезлі прадстаўнікі Беларускага дзіцячага фонду. А навагоднюю атмасферу стварылі музыканты, казачныя персанажы і, вядома, Дзед Мароз.

Святочную акцыю "Нашы сэрцы дзецям" Беларускі дзіцячы фонд ладзіць ужо дваццаць восьмы год запар.