Стацыянары Мінска вяртаюцца да звыклага рэжыму працы

22 ноября 2021

Эпідсітуацыя дазваляе стацыянарам сталіцы, якія раней былі перапрафіляваны для лячэння пацыентаў з COVID-19, вяртацца да звыклага рэжыму працы. У першую чаргу аднавілі спецыялізаваную дапамогу. Такую аказваюць у 3-й, 10-й і 11-й бальніцах Мінска. Напярэдадні дэзінфіцыравалі пасля пацыентаў з каранавірусам і акушэрскі корпус 6-й бальніцы. Сёння ён пачаў працу ў змешаным рэжыме. Гэта значыць, што цяжарных і жанчын з дыягназам COVID-19, якія  ўжо нарадзілі дзіця,  працягне прымаць ізалятар на 100 ложкаў. Для COVID-інфіцыраваных па-ранейшаму працуе тэрапеўтычны корпус.