Эпідэміі грыпу ў Беларусі няма

14 января 2016

Пра гэта ў інтэрв'ю нашаму тэлеканалу паведаміла кіраўнік Нацыянальнага цэнтра па грыпе Наталля Грыбкова. Пакуль рэгіструюцца толькі адзінкавыя выпадкі захворванняў, выкліканых адэна- і рынавірусамі, а таксама вірусам грыпу і парагрыпу.

Спецыялісты адзначаюць, што Беларусь, па сутнасці, адзіная краіна ў СНД, якой удалося прышчапіць амаль 42 % насельніцтва. Гэта каля 4 мільёнаў чалавек. Што тычыцца прагнозаў, то медыкі чакаюць эпідэміялагічны рост захворванняў на грып у канцы студзеня - пачатку лютага. Пры гэтым апошнія два гады эпідэміі зусім не рэгістраваліся. Зазначым, што нашы спецыялісты таксама далі сваю ацэнку эпідэміялагічнай сітуацыі ў суседняй Украіне.

Нашы медыкі адзначаюць позні зварот пацыентаў з сімптомамі грыпу да ўрачоў - толькі на 6-7 дзень.

Медыкі таксама адзначаюць эфектыўнасць вакцыны расійскай вытворчасці "Грыпол плюс", якая выкарыстоўвалася для прафілактыкі грыпу ў Беларусі. Нагадаем, яна ўтрымлівае імунамадулятар поліаксідоній. Урачы адзначаюць, што ён істотна павышае супраціўляльнасць арганізма да інфекцый.