Елкі ў падарунак ад МНС і лясгасаў

22 декабря 2017

Ва ўсіх райцэнтрах Мінскай вобласці навагоднія дрэвы можна атрымаць і ў падарунак ад МНС і лясгасаў. Праўда, для гэтага спатрэбяцца веды аб пажарнай бяспецы. Аляксей Кандраценка ўбачыў, як ў Маладзечне рыхтуюцца сустрэць галоўнае зімовае свята.

Такое абследаванне дамоў інспектарамі МНС хоць і тэатралізаванае, але цалкам сур'ёзнае. Праверка печаў, спраўнасці электрапрыбораў, гірлянд або аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка - справа не лішняя.

У гэтай сям'і з пажарнай бяспекай усё ў парадку, а значыць падарунак - навагодняя ёлка - дастаецца па праве.

На маршруце наступная сям'я. У Аляксандра і Святланы Місевіч тры дачкі. Праверка гэтага дома паказвае, што тут таксама ведаюць і выконваюць меры пажарнай бяспекі. Візіт жа Дзеда Мароза запомніцца надоўга - жывая ёлка ўпрыгожыць дом Місевічаў ўпершыню.

Тым часам супрацоўнікі МНС ужо на галоўнай пляцоўцы Маладзечна. Свежая прыгажуня цяпер дастанецца любому, хто адкажа на пытанні ратавальнікаў.

Вынік: за правільныя адказы дзясятак бясплатных навагодніх дрэў зараз у дамах жыхароў Маладзечна.

Прыняць удзел у віктарыне можна будзе яшчэ 26 і 28 снежня ў вячэрні час на ёлачных кірмашах усіх раённых цэнтраў Мінскай вобласці.

Сёлета лясгасы Мінскай вобласці арганізавалі больш за 240 гандлёвых пунктаў, дзе можна набыць навагоднія дрэвы.

Адно з самых іглічных месцаў для адпаведнага шопінгу ў сталіцы - цэнтральны ёлачны кірмаш. Ён разгорнецца ўжо заўтра з раніцы на "Калядным кірмашы" ля Палаца спорту.