Эксперты БІСД абмеркавалі Канстытуцыйную рэформу ў Расіі

29 января 2020
Інфармацыйнае поле Беларусі і Расіі знаходзіцца пад ціскам спекуляцый з-за анансаваных палітычных пераўтварэнняў у Расіі. Такое меркаванне агучылі падчас чарговага круглага стала праекта "Экспертнае асяроддзе". Галоўнай тэмай абмеркавання гэтым разам стала Канстытуцыйная рэформа ў Расіі. Як адзначылі эксперты, падчас палітычнай лічбавізацыі, якая патрабуе прыняцця хуткіх рашэнняў, неабходна якасная экспертная аналітыка. На жаль, у медыяпрасторы вельмі мала годнага ўзроўню экспертызы самой сутнасці змен у Канстытуцыю, якія прапануюцца: замест глыбокай аналітыкі пераважаюць цэтлікі і спробы "убудаваць" беларускі кантэкст у палітычны парадак Расіі. Па сутнасці, "Экспертнае асяроддзе" - гэта першая спроба на сур'ёзным аналітычным узроўні асэнсаваць працэысы, якія адбываюцца.

У Расіі гэтыя працэсы працякаюць вельмі хутка і суправаджаюцца такім медыйным шумам, які выклікае вялізную цікавасць і мноствам версій, у рамках якіх пазначаюцца траекторыі развіцця расійскай дзяржавы, робяцца прагнозы і адпаведна, гэтыя версіі цікавыя і для нас.

Дарэчы, гэта ўжо чацвёртае па ліку пасяджэнне "Экспертнага асяроддзя" - праекта БелТА і БІСД. У фармаце круглага стала аналітыкі, лідары меркаванняў і эксперты абмяркоўваюць самыя актуальныя пытанні. З поўнай друкаванай і відэаверсіяй дыскусіі вы можаце азнаёміцца на сайце БелТА.