Эксперыменты ў палях - як вучоныя аграрыі з Жодзіна працуюць над вывядзеннем новых айчынных сартоў

11 мая 2023

На плённы сезон накіраваныя вучоныя аграрыі з Жодзіна. Яны працуюць на эксперыментальным полі навукова-практычнага цэнтра Акадэміі навук па земляробстве ў Смалявіцкім раёне. Кожная дзялянка - гэта міні-лабараторыя пад адкрытым небам. Дзясяткі розных сартоў збожжавых, зернебабовых, кармавых і іншых культур сеюць, падкормліваюць, а яшчэ аналізуюць усе параметры вегетацыі, росту, паспявання. Толькі за мінулы год дзяржаўны рэестр сартоў Беларусі папоўнілі 13 новых айчынных сартоў. А селекцыйна-насенняводчы комплекс пад Жодзінам забяспечвае ўсю краіну арыгінальным і элітным насеннем.

За больш чым паўвекавы перыяд усімі арганізацыямі НПЦ Акадэміі навук па земляробстве было выведзена каля 600 сартоў збожжавых, зернебабовых, крупяных, а таксама лёну, цукровых буракоў і іншых папулярных культур.