Эксперыментальныя распрацоўкі беларускіх навукоўцаў: 13 новых узораў і суперранні сорт азімага ячменю

14 августа 2023

5 млн 387 тыс. тон збожжа важыць каравай-2023. Гэта з улікам рапсу.

Зерневых і зернебабовых намалочана 4 млн 462 тыс. тон. Завяршаецца ўборка азімага рапсу. Апрацавана 326 тыс. гектараў. Зжата больш за 925 тыс. тон. Што датычыцца лёну, прыбрана ўжо 83 % плошчаў. Гэта звыш 36 тыс. гектараў. Сярэдняя ўраджайнасць зерневых па краіне амаль 34 ц/га.

Беларускія навукоўцы сёлета вывелі сарты зерневых з ураджайнасцю да 100 ц/га. Галоўная асаблівасць - устойлівасць да змен клімату і высокая ўраджайнасць. Рэестр краіны папоўніўся на 13 новых узораў сельскагаспадарчых раслін. На сортавыпрабаванні перададзены суперранні сорт азімага ячменю, які можна будзе прыбіраць ужо ў чэрвені. Працягваюцца эксперыменты і з рознымі гатункамі зернебабовай групы: гарохам, лубінам, сланечнікам.

У Навукова-практычным цэнтры па земляробстве таксама плануюць займацца селекцыяй у цяплічных умовах. Новае абсталяванне дазволіць праводзіць інкрусціраванне насення. Гэта агратэхналагічны прыём для нанясення на зерне ахоўных і пажыўных рэчываў.