Лішкамі ўраджаю жыхары Мінска могуць падзяліцца з гадаванцамі сталічнага заапарка

17 августа 2017

Лішкамі свайго ўраджаю жыхары Мінска могуць падзяліцца з гадаванцамі сталічнага заапарка. Ласункі для жывёл можна пакінуць штодня на цэнтральным ўваходзе. Тут з задавальненнем прымуць садавіну і гародніну, зеляніну, веткі малінніку, лісця апалага дубу, яловыя шышкі з семкамі і ядомыя грыбы. Галоўнае, каб усе прадукты былі свежыя і якасныя.

Акцыя прадоўжыцца да 30 верасня. Даведацца, якія прадукты больш неабходны, можна на сайце заапарка, тут жа размешчаны і графік кармлення жывёл.