Экскурсіі на байдарках арганізуюць уздоўж Свіслачы ў Мінску

30 июля 2020
Веламаршруты, пешыя экскурсіі, а цяпер яшчэ і аквапрагулкі ўздоўж Свіслачы на байдарках. Сплаў праз самыя маляўнічыя месцы Мінска - новы турыстычны трэнд. Кожны аўторак водная экскурсія стартуе з прыстані на праспекце Пераможцаў. Падарожжа з прыпынкамі ў раёне стэлы і Траецкага прадмесця доўжыцца дзве гадзіны. Вопытныя гіды раскажуць цікавыя факты пра беларускую сталiцу.

Сам транспарт і ўся неабходная экіпіроўка чакае турыстаў на прычале перад пачаткам заплыву. У хуткім часе такія водныя маршруты плануюць арганізаваць у многіх гарадах вобласці.