Эксклюзіўнае інтэрв'ю з кіраўніком Кітайскай акадэміі навук

3 июня 2018

Паводле вынікаў нядаўняга апытання ўплывовай нідэрландскай аўдытарскай сеткі: Кітай прызнаны другой пасля ЗША краінай лідарам у галіне інавацый і навуковых адкрыццяў. Усяго за некалькі дзясяткаў гадоў наш стратэгічны партнёр - Кітай - прайшоў небывалую эканамічную трансфармацыю. З краіны, якая вырабляе танныя і не заўсёды якасныя тавары, КНР стала інавацыйным лакаматывам сусветнай эканомікі.

І падаецца цалкам лагічным, што вялікае значэнне кіраўніцтва КНР надае развіццю навукі. Гэта чарговы раз падкрэсліў Сі Цзіньпін у пачатку тыдня, на адкрыцці 19-га сходу акадэмікаў у Пекіне. Там з дакладам выступіў і кіраўнік Кітайскай акадэміі навук Бай Чуньлі. У Пекін ён прыляцеў як раз з Мінска.

Прафесар, доктар хімічных навук, спадар Бай упершыню пабываў у нашай краіне. Хоць у дзвюх акадэмій навук - больш як паўсотні сумесных праектаў.

Наш карэспандэнт Надзея Сербіненка ў эксклюзіўным інтэрв'ю пагутарыла з кітайскім акадэмікам пра навуку і жыццё (відэа).