Эксклюзіўнае інтэрв'ю гендырэктара "Нафтана" сёння ў праграме "Панарама"

3 сентября 2018

Мадэрнізацыя "Нафтана" дазволіць павялічыць магутнасці перапрацоўкі нафты да 12 мільёнаў тон за год. Аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу расказаў гендырэктар "Нафтана" Аляксандр Дзямідаў. Інвестпраект, які стартаваў у 2012 годзе, зараз падыходзіць да завяршальнай стадыі. Галоўным яго вынікам стане павелічэнне глыбіні перапрацоўкі нафты.

Разгорнутае інтэрв'ю гендырэктара "Нафтана" - сёння ў праграме "Панарама".