Эканамічны суд Мінска канфіскаваў 4-ы аўтамабіль у гэтым годзе

23 июня 2014
Сёння эканамічны суд Мінска канфіскаваў аўтамабіль у чарговага нелегальнага таксіста. Для яго гэта ўжо другая канфіскацыя, першы раз ён пазбавіўся машыны ў 2012-м, а ўжо ў сакавіку гэтага года ў аўто зноў апынуліся супрацоўнікі падатковай. Прыватнік адвёз пасажыраў, узяў аплату за праезд, а калі ўбачыў дакументы рэвізораў, паведаміў, што таксістам не з'яўляецца.
Вадзіцелю прыйдзецца заплаціць і штраф - 7,5 мільёна рублёў. За гэты год за так званае шэрае возніцтва ўжо канфіскаваны 4 аўтамабілі. Дарэчы, у адрозненне ад зарэгістраваных таксістаў, нелегалы не праходзяць агляд урача, а машыну не правяраюць механікі.