Экіпажы верталётаў і самалётаў павышаюць узровень майстэрства ў складаных метэаўмовах на аэрадроме ў Мачулішчах

5 декабря 2023

Экіпажы верталётаў і самалётаў, якія нядаўна паступілі на ўзбраенне беларускай арміі, павышаюць узровень майстэрства ў складаных метэаўмовах. Палёты праходзяць у небе на аэрадроме ў Мачулішчах. Пілоты актыўна асвойваюць мнагамэтавыя ўдарныя верталёты Мі-35М.

Гэтая тэхніка з'яўляецца глыбока мадэрнізаванай версіяй транспартна-баявога  Мі-24. Навінка валодае шэрагам пераважных характарысатык: больш моцныя рухавікі, лічбавыя прыцэлы, навігацыя і радыёэлектроннае абсталяванне.

Складаныя метэаўмовы - магчымасць лётчыкаў павысіць узровень майстэрства

Авіябаза лятае тры змены на тыдзень. Гэтым разам аэрадром ажыў а 4-й раніцы: падраздзяленні забеспячэння прыступілі да ачысткі ўзлётна-пасадачнай паласы і стаянак ад снегу. Калі на зямлі зімовы калапс, у небе надвор'е адкрывае пілотам перспектывы навучання. Завея, дрэнная бачнасць, нізкая хмарнасць не падстава абмяжоўваць палёты, гэта магчымасць лётчыкаў павысіць узровень майстэрства.