Адзіны рэестр пустуючых хат працуе і прыносіць свой плён: другое жыццё ўжо атрымалі 4 тыс. будынкаў

16 февраля 2024

Рэестр пустуючых хат  папаўняецца новымі будынкамі. На 1 студзеня - іх ужо 14,5 тыс. Рэсурс запрацаваў з пачатку 2023-га. Доступ да яго - бясплатны і адкрыты. Кожны жадаючы можа ў рэжыме анлайн азнаёміцца з  месцазнаходжаннем і характарыстыкамі таго або іншага дома. І праца партала прыносіць свой плён. Другое жыццё ўжо атрымалі 4 тыс. будынкаў. Залучаецца ў гаспадарчы абарот і іншая нявыкарыстаная маёмасць.

Вынікі года ў галіне падвялі на калегіі Дзяржкамітэта па маёмасці. У 2024-м працягнецца работа па лічбавізацыі і спрашчэнні адміністрацыйных працэдур.