Дзвюх жанчын, якія атруціліся на заводзе ў Барысаве, выпісалі з бальніцы

23 октября 2017

Дзвюх жанчын, якія атруціліся на заводзе ў Барысаве, выпісалі з мясцовай бальніцы. Яшчэ тры па-ранейшаму застаюцца ў бальніцы хуткай дапамогі ў Мінску. Іх стан медыкі ацэньваюць як цяжкі. Нагадаем, на прадпрыемстве па перапрацоўцы рыбы пяць работніц атруціліся невядомай вадкасцю. Бутэльку прынесла прыбіральшчыца. Яна затрымана, ідзе расследаванне.