Рух транспарту абмяжуюць 9 верасня

8 сентября 2018

У сувязі з правядзеннем спартыўнага мерапрыемства праезд па шэрагу вуліц будзе абмежаваны. Перакрываць трасы пачнуць ужо з гадзіны ночы. На працягу дня пад забарону трапяць галоўныя магістралі Мінска - праспект Пераможцаў, Машэрава, Незалежнасці, а таксама вуліцы Няміга, Багдановіча, Купалы.

Для дапамогі кіроўцам па горадзе будуць дзяжурыць экіпажы дарожнай міліцыі, якія падкажуць патрэбны маршрут. Усе абмежаванні канчаткова знімуць да 11 гадзін вечара.

З поўным спісам месцаў, дзе рух будзе забаронены, можна азнаёміцца ў Telegram-канале ДАІ.