Дзвесце дзяцей з асаблівасцямі развіцця сёння атрымалі падарункі

18 декабря 2015

Для выхаванцаў адзінаццатай дапаможнай школы-інтэрната педагогі ўстановы арганізавалі навагоднюю праграму з конкурсамі і карагодамі. Адзін з канцэрнаў нафтаперапрацоўчай галіны падрыхтаваў для выхаванцаў не толькі салодкія пачастункі, але і новую бегавую дарожку, музычную апаратуру і спартыўны інвентар. Аказаць спонсарскую дапамогу ў рамках дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" можна да 10 студзеня.