Дзве школы ў Віцебскай вобласці атрымалі падарункі ад Белтэлерадыёкампаніі за перамогу ў шоу "Я ведаю!"

28 августа 2019

Да новага навучальнага года адразу дзве школы ў Віцебскай вобласці атрымалі падарункі ад Белтэлерадыёкампаніі за перамогу іх вучняў у інтэлектуальным шоу "Я ведаю!".

Інтэрактыўныя сэнсарныя панэлі ўдасканаляць навучальны працэс у Бегомльскай сярэдняй школе Докшыцкага раёна і школе № 1 горада Гарадка. Выпускнік Гарадокскай школы, а сёння ўжо студэнт фізічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Уладзіславаў Маршаловіч аб сваім трыумфе ў шоу адклікаецца сціпла, хоць менавіта пасля эфіраў на "Беларусь 1" яго сталі пазнаваць на вуліцах.

У новым тэлесезоне эрудыты з усіх школ краіны змогуць паспрабаваць заваяваць інтэлектуальны Эверэст у шоу-віктарыне "Я ведаю!". Арганізатары ўжо рыхтуюць каверзныя пытанні і займальныя заданні.