Два помнікі ахвярам халакоста адкрыліся ў Быхаве

30 июля 2018

Паводле звестак гісторыкаў, у гады вайны тут фашысты знішчылі ў гета і канцлагерах каля 4 500 яўрэяў - жыхароў раёна: жанчын, старых і дзяцей. Ушанаваць іх памяць на адкрыццё мемарыяла прыйшлі гараджане, прадстаўнікі Саюза яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і суполак, а таксама дабрачынных фондаў з Вялікабрытаніі і ЗША.

Майкл Лазарус, прадстаўнік дабрачыннага фонду імя Саймана Марка Лазаруса (Вялікабрытанія): "Дзякуючы такім мерапрыемствам мы распавядаем пра жахі Другой сусветнай. І пра цану чалавечага жыцця. Ніхто не павінен паміраць ад войнаў. Нам застаецца спадзявацца, што падобнае больш не паўторыцца".

Вадзім Акапян, намстаршыні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і суполак: "Праца гэтая цалкам сістэматычная. Кожны год мы ставім ад 7 да 10 помнікаў. Па меры магчымасці. І наперадзе яшчэ гады працы па ўвекавечанні гэтых нявінна забітых людзей".

У рамках міжнароднага праекта толькі ў Беларусі плануецца ўсталяваць каля 400 падобных мемарыялаў.