Два мінчаніны з дыягназам цеплавы ўдар звярнуліся па медыцынскую дапамогу

20 мая 2013

Высокі градус Цэльсія ў сталічным рэгіёне пакуль не шкодзіць здароўю яго жыхарам. Усяго два  мінчаніны з дыягназам цеплавы ўдар звярнуліся па медыцынскую дапамогу. Пры пераграванні на сонцы ўрачы рэкамендуюць знайсці халаднаватае месца, выпіць вады або зялёнага чаю і накласці халодны кампрэс на галаву. Каб лягчэй пераносіць санцапёк, у гардэробе павінна быць адзенне светлых тонаў з натуральных тканін і галаўны ўбор. Таксама падчас  спякоты варта цалкам адмовіцца ад алкаголю.