ДТЗ у Мінску: у Шабанах траўміраваны матацыкліст

18 мая 2022

Высвятляюцца акалічнасці ранішняй аварыі з удзелам мотатранспарту ў сталіцы. Сёння раніцай вадзіцель Renault, які рухаўся па вуліцы Сяліцкага з боку вёскі Ельніца, падчас павароту налева на зялёны сігнал святлафора не саступіў дарогу сустрэчнаму матацыклу Suzuki і сутыкнуўся з ім. У выніку траўміраваны 27-гадовы байкер. Яго шпіталізавалі.