Датэрміновае выкарыстанне сямейнага капіталу

2 декабря 2020

Абарона сямейных каштоўнасцяў - адзін з прыярытэтаў дзяржавы. У асаблівай пашане шматдзетныя. Для тых, хто выхоўвае траіх ці больш непаўналетніх, прадугледжаны льготы, дапамогі, паслугі нянькі і праграма "Сямейны капітал", якая працуе з 2015 года. У адпаведнасці з ёй дэпазіт на 22,5 тысячы рублёў адкрываецца на сям'ю з нараджэннем або ўсынаўленнем трэцяга і наступнага дзіцяці. Праект падоўжаны яшчэ на 5 гадоў.

Святлана Чарнова больш падрабязна.

Марыя Запрагаева ў будучыні бачыць сябе піяр-менеджарам. Вядома, з дыпломам вядучай ВНУ краіны, таму куды паступаць пасля школы - сумненняў не было. Адназначна ў БДУ на факультэт філасофіі і сацыяльных навук.

У сям'і Запрагаевых трое дзяцей. З нараджэннем малодшага ў 2016 годзе прызначаны сямейны капітал. Мама Вераніка да віртуальных грошай спачатку паставілася скептычна: маўляў, дэпазіт адкрыты, а выкарыстаць яго можна з паўналеццем малога, але хто ж загадвае на будучыню? З 1 студзеня гэтага года пашырыліся магчымасці датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу. Навіна не магла не радаваць шматдзетную маму: частка сумы пайшла на аплату навучання дачкі.

Праграма "Сямейны капітал" - адна з мер падтрымкі шматдзетных. Памер дэпазіту сёння складае 22 500 рублёў. За ўвесь пяцігадовы перыяд работы праграмы адкрыта больш за 91 тысячу ўкладаў на суму звыш 2 мільярдаў рублёў. Выкарыстаць датэрмінова сямейны капітал можна на паляпшэнне жыллёвых умоў (будаўніцтва, рэканструкцыю або набыццё жылых памяшканняў, пагашэнне запазычанасці па крэдытах), на атрыманне на платнай аснове вышэйшай адукацыі і на платныя медпаслугі.

Праграма "Сямейны капітал" падоўжана да 2024 года

Летась больш чым 10 тысяч шматдзетных сем'яў атрымалі жыллё і звыш 14 тысяч накіраваны на будаўніцтва. Яно вядзецца і ў сталіцы, і ў кожным раёне Мінскай вобласці.

Дарэчы, праграма "Сямейны капітал" падоўжана да 2024 года. А значыць тыя, хто плануе папоўніць рады шматдзетных, могуць прэтэндаваць на падтрымку. Кожны месяц у сярэднім адкрываюцца 1 300 дэпазітных укладаў "Сямейны капітал".

Больш за ўсё дэпазітаў на сямейны капітал у Беларусі адкрыта ў Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях. Дарэчы, у Брэсцкай жыве кожная пятая сям'я з трыма і больш дзецьмі. І ў тым жа паўднёвым рэгіёне, у раёне Івацэвічаў, знаходзяцца самыя шматдзетныя бацькі краіны, якія выхоўваюць 14 непаўналетніх хлопчыкаў і дзяўчынак.

У Беларусі сёння 111 тысяч шматдзетных сем'яў. У іх выхоўваюцца больш за 360 тысяч дзяцей. Па колькасці лідзіруюць сем'і з трыма дзецьмі. Іх звыш 89 тысяч. Чацвярых выхоўваюць каля 16 тысяч сем'яў, а пецярых і больш - амаль 6 тысяч.

Дарэчы, меры па падтрымцы шматдзетных прыносяць эфект. Толькі за апошнія 10 гадоў колькасць сем'яў, дзе выхоўваюцца трое і больш дзяцей, павялічылася ў 2 разы.