Дарожна-транспартнае здарэнне на МКАД - пацярпелых няма

25 октября 2023

Раніцай 25 кастрычніка вадзіцель "лады" з прычэпам рухаўся па першай паласе Мінскай кальцавой з боку Партызанскага праспекта ў напрамку вуліцы Машынабудаўнікоў. Мужчына страціў кіраванне, у выніку машына сутыкнулася з аўтамабілем "шкода". У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

А Дзяржаўтаінспекцыя сталіцы нагадвае вадзіцелям пра максімальную асцярожнасць і пільнасць за рулём.

Асабліва з улікам складаных умоў надвор'я - дажджу і туману. Ападкі робяць дарожнае пакрыццё слізкім і небяспечным, а туман - пагаршае бачнасць. Вадзіцелям неабходна зніжаць хуткасць. Уключаць блізкае святло і супрацьтуманныя фары. Не здзяйсняць абгонаў і рэзкіх тармажэнняў. Што да пешаходаў, то абавязкова мець пры сабе флікер, рухацца выключна па тратуарах ці абочыне.