Дарога ў будучыню з'явілася ў парку Перамогі

14 января 2014

Сімвалічную скульптуру Паўла Вайніцкага ўстанаўліваюць на беразе Камсамольскага возера. Манумент са сталі ўвасабляе тры перыяды жыцця беларусаў - даваеннага, перыяду Вялікай Айчыннай і сучаснасці. Хутка скульптуру дапоўняць яшчэ чатыры металічныя птушкі. Дарэчы, ўжо з'явіліся першыя прыхільнікі скульптурнай працы. Жыхары суседніх дамоў часта шпацыруюць па парку і Дарогу ў будучыню ацанілі.


Аўтар ствараў манумент амаль дзесяць гадоў. Вышыня скульптуры - дзесяць метраў. А вага - больш за 2 з паловай тоны.