Дом для льготнікаў пабудавалі ў Магілёўскай вобласці

2 февраля 2016

Наваселле адзначылі адразу 20 сямей - жыхароў Слаўгарадскага раёна, на выхаванні ў якіх тры і больш дзіцяці з ліку сірот і інвалідаў - тыя, хто меў патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У кватэрах цалкам выкананыя аддзелачныя працы, устаноўлена сантэхніка і газавыя пліты. Плануецца, што сёлета наваселле адзначаць больш як чатыры з паловай соцень жыхароў Магілёўскай вобласці.

Ігар Мажароўскі, першы намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама: "Выкарыстоўваючы тэхніка-эканамічную дапамогу Кітайскай Народнай Рэспублікі, у нас у планах тры дамы па вобласці, гэта ў Асіповічах 108-кватэрны дом, 120-кватэрны ў горадзе Магілёве, і 144-кватэрны дом у горадзе Бабруйску".

Увогуле за 5 гадоў у Магілёўскай вобласці пабудавалі больш як 41 тысячу квадратных метраў сацыяльнага жылля - гэта 726 кватэр.