Добрая традыцыя: падарункі ад Фонду міру ўручаны дому сямейнага тыпу Галіны Літвінавай і Святаслава Крываносава з Магілёва

1 сентября 2023

Ёсць такая добрая традыцыя - дапамагаць тым, хто асабліва ў гэтым мае патрэбу. Тым больш да новага навучальнага года - сабраць дзяцей у школу. Грашовы сертыфікат, а яшчэ канцылярскія прылады, салодкія падарункі ўручаны дому сямейнага тыпу Галіны Літвінавай і Святаслава Крываносава з Магілёва. Зараз тут выхоўваецца дзевяць дзяцей. Усе школьнікі. Падарункі - ад абласнога аддзялення Фонду міру і Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада.

Галіна Літвінава, маці-выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу:

Калі дапамагаюць і не забываюць - гэта вельмі прыемна. Вядома,  Фонду міру ўдзячная. Нават вось, калі паглядзець, якая ў нас шыкоўная кухня - гэта ж нам падарыў Фонд міру. Вельмі добрая дапамога, дзякуй людзям.

Андрэй Нікіцін, старшыня ўпраўлення Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру:

Фонд міру накіраваў ужо больш як  50 тысяч рублёў - менавіта зараз, у час падрыхтоўкі да новага навучальнага года ва ўстановы адукацыі, каб нашы дзеці вучыліся у добрых умовах.

Пад пастаяннай апекай Фонду міру толькі ў Магілёўскай вобласці ў рамках Рэспубліканскага праекта "Мой мірны дом" знаходзіцца 25 дамоў сямейнага тыпу.