Добрая акцыя "Нашы дзеці" пашырае свае межы

3 января 2017

Самая добрая навагодняя традыцыя пашырае свае межы. У рамках дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" прадстаўнікі Міністэрства адукацыі са святамі павіншавалі насельнікаў дома-інтэрната для ветэранаў вайны і працы "Світанак".  Галоўным і сардэчным падарункам сталі выступленні дзіцячых творчых калектываў.

Да сустрэчы гасцей насельнікі дома-інтэрната падрыхтаваліся загадзя. Будынак аздобілі навагоднімі ўпрыгажэннямі, зробленымі сваімі рукамі.