Да канца тыдня ў Гродзенскай вобласці правераць больш за 20 аб'ектаў

28 марта 2018

Інспекцыю правядуць супрацоўнікі МНС сумесна з Дзяржнаглядам і міліцыяй. Вучэнні ўжо прайшлі ў некалькіх гандлёва-забаўных цэнтрах, а таксама Лядовым палацы спорту ў Гродне. Эксперты канцэнтруюць увагу на абсталяванні пажаратушэння і гатоўнасці персаналу падчас эвакуацыі.

Спецыялісты Гродзенскага ўпраўлення МНС адзначылі: планавыя вучэнні і эвакуацыі праходзяць у такіх буйных аб'ектах з вялікай колькасцю людзей двойчы на год, пастаянна праводзяцца маніторынгі.