Да канца года яшчэ на трох могілках сталіцы ўстановяць мемарыяльную інфармацыйную сістэму Памяць

10 июля 2013

Сёння ў Мінску камп'ютарны ўлік пахаваных вядзецца на 4 з 23 могілак. Аднак інфармацыя пра кожнага ўжо апрацавана і сабрана ў адной базе дадзеных. Сшыткі ўліку пахаваных сыходзяць у мінулае...


Што ідзе на змену - раскажа Станіслаў Ліпскі. Недахоп месцаў на могілках сталіцы - актуальная праблема. Кіраўніцтва горада вылучыла 83 гектары ў накірунку Радашковічаў для новых могілак. Аднак для Мінска хопіць гэтага ненадоўга. Зараз разглядаецца законапраект, у якім прадугледжана палажэнне пра пераразмеркаванне закінутых месцаў пахаванняў. А такіх каля 50%. У сувязі з гэтым актыўна вядзецца электронны перапіс пахаваных.


Такі спосаб уліку пахаваных ў хуткім часе цалкам будзе заменены на інфармацыйныя тэрміналы. Сёння яны ўстаноўлены на чатырох сталічных могілках, да канца 2013 павінны з'явіцца яшчэ на трох.


У спісе сталічных сёння значацца 23 могілкі, агульнай плошчай 300 гектараў. На іх пахаваны каля мільёна чалавек. Кожны выпадак смерці запісваюць у спецыяльны сшытак уліку - знайсці пахаванага пры мінімуме зыходных дадзеных зойме не адну гадзіну, а электронны тэрмінал справіцца за 20 секунд.


Першы такі тэрмінал з'явіўся на Усходнім у 2008. Там пахаваны 32 тысячы чалавек - у электронную базу ўнесена ўсё: для неабходнага пошуку дастаткова ведаць прозвішча і прыкладную дату смерці.


У далейшых планах сталічных распрацоўшчыкаў - абсталяваць мемарыяльнай сістэмай ўсе могілкі Беларусі. Ужо цяпер працуе сайт, дзе сабрана ўся інфармацыя аб загінуўшых падчас Другой сусветнай вайны.


Завяршальны этап праграмы - стварэнне адзінай базы дадзеных і сервера, на якім, не пакідаючы камп'ютара, можна будзе адсачыць сваё радавое дрэва да 5-га калена.