Да 9 градусаў цяпла чакаецца ў Мінску і Мінскай вобласці на гэтым тыдні

19 февраля 2024

Трэйлер вясны абяцаюць сіноптыкі: да плюс 9 градусаў чакаецца на гэтым тыдні ў сталіцы і Мінскай вобласці. Гэтай ноччу яшчэ будзе марозна: ад 1 да 6 са знакам мінус. Па захадзе рэгіёна пройдзе моцны снег, месцамі дождж. У асобных раёнах прагназуецца туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. А ўжо з серады надвор'е стане больш камфортным. Дзённыя максімумы павысяцца да 5 градусаў цяпла.

Трэнд на пацяпленне захаваецца і ў выхадныя. Тэмпература на 2 - 4 градусы будзе перавышаць кліматычную норму. Аднак пазней "вясновы настрой" зноў зменіцца: чакаем пахаладанне.