Да 300 рублёў і дадатковыя выхадныя за прышчэпку

17 октября 2021

Да 300 рублёў і два дадатковыя выхадныя за прышчэпку. Па ініцыятыве прафсаюзаў  на прадпрыемствах аказваюць дадатковую падтрымку тым работнікам, хто праходзіць вакцынацыю ад COVID-19. Калектыўныя дамовы "падправілі" шматлікія прадпрыемствы рэальнага сектара эканомікі, а таксама бюджэтныя арганізацыі. Выплаты вар'іруюцца  ад 29 да 300 рублёў. Таксама прадугледжана  выдача сертыфікатаў на прадукцыю і паслугі прадпрыемстваў, дадатковыя выхадныя дні  для тых, хто зрабіў прышчэпку. Не застаюцца без падтрымкі  і хворыя.

Поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі 17 % беларусаў

Сёння ў краіне адкрыта больш за  850 пунктаў вакцынацыі супраць каранавіруса. Першы кампанент зрабіла  амаль чвэрць насельніцтва краіны. Поўны курс вакцынацыі прайшлі 17 % насельніцтва.