Дзмітрый Піневіч: У Беларусі ёсць невялікі прырост захварэўшых на СOVID-19, але назваць яго бурнай успышкай нельга

26 сентября 2020
Магчымы прырост ліку тых, хто заразіўся каранавірусам, можа быць выкліканы адсутнасцю сацыяльнай дыстанцыі, што сёння ў Мінску не рэдкасць па выхадных днях. Аб гэтым Агенцтву тэленавін у эксклюзіўным інтэрв'ю распавёў выконваючы абавязкі міністра аховы здароўя. Дзмітрый Піневіч распавёў, што сёння ў краіне ёсць невялікі прырост захварэўшых, але назваць яго бурнай успышкай нельга. У гэты ж час галоўны ўрач краіны заклікаў людзей не ігнараваць сацыяльнае дыстанцаванне і выконваць іншыя меры засцярогі.