Для кожнага кандыдата ў дэпутаты ў нашай краіне створаныя роўныя ўмовы

23 августа 2016

Такое меркаванне выказаў Старшыня Белтэлерадыёкампаніі. Генадзь Давыдзька ў рамках дня інфармавання сёння сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ і ідэалагічнага актыву Салігорскага раёна. Асноўнай тэмай гутаркі сталі маючыя адбыцца выбары ў парламент.

Генадзь Давыдзька, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "Створаныя ўсе ўмовы, роўныя ўмовы для кожнага кандыдата ў дэпутаты ў нашай краіне. Яны рэалізуюць, як правіла, гэтыя магчымасці. Больш за тое, ужо можна гаварыць, што пераважная большасць кандыдатаў у дэпутаты - людзі ўдумлівыя. У беларускіх выбаршчыкаў ёсць выбар".

Таксама Генадзь Давыдзька адзначыў: цікавасць да маючых адбыцца выбараў даволі вялікая. Акрэдытацыю для маніторынгу кампаніі ўжо атрымалі больш чым 18 тысяч унутраных назіральнікаў, а таксама больш чым 400 міжнародных. Нагадаем, выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня.