Дзень малітваў і чакання

26 марта 2016

Каталіцкія вернікі ў прадчуванні аднаго з галоўных хрысціянскіх святаў - Уваскрэсення Хрыстовага. Сёння Вялікая субота - апошні дзень велікоднага трыдыума. Час асаблівы і праходзіць ён у цішыні, бо сёння не праводзіцца святая імша. З раніцы вернікі сем’ямі накіроўваюцца да касцёлаў, каб асвяціць велікодныя пачастункі - рознакаляровыя яйкі і кулічы.

А ўвечары вернікі збяруцца разам на агульную малітву. Праз споведзь і святую прычасць на працягу 40 дзён яны рыхтавалі свае сэрцы да Вялікадня. І ўжо заўтра званы ўсіх каталіцкіх святынь абвесцяць - Хрыстос Уваскрэс!