Дыферэнцаваны падыход да кожнага рэгіёна - прынцып праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця

4 февраля 2021
Роўна тыдзень застаецца да Усебеларускага народнага сходу.

Дыферэнцаваны падыход да кожнага рэгіёна - такі прынцып закладзены ў праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на найбліжэйшыя 5 гадоў. Скарачэнне разрыву ў якасці жыцця паміж рэгіёнамі, гарантаванне экалагічнай бяспекі, папулярызацыя сядзібнага ладу жыцця, камфортная інфраструктура - гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі сёння за круглым сталом у НДІ Мінэканомікі. Асаблівая ўвага стварэнню ў гарадах-спадарожніках індустрыяльных пляцовак і з'яўленне там прадпрыемстваў з новай прадукцыяй.