Дзецям не месца на несанкцыянаваных мітынгах

11 сентября 2020
Арганізатары масавых беспарадкаў будуць устаноўленыя - і праца ў гэтым кірунку павінна быць больш актыўнай! Аб гэтым сёння заявілі ў Генпракуратуры. Дзяржорганам (а ў іх ліку - міліцыя, следства, МНС і медыкі) была пастаўленая задача ліквідаваць парушэнні і недахопы ў сферы забеспячэння грамадскага парадку і выконвання правоў грамадзян. Паводле слоў намесніка генеральнага пракурора Аляксея Стука, усе незаконныя фарміраванні і аб'яднанні будуць вылічаць кампетэнтныя органы. Далей будзе дадзеная прававая ацэнка, і ў выпадку парушэння закону дзейнасць падобных альянсаў будзе спыненая. 

І яшчэ адзін важны момант. Генпракуратура ініцыюе ўзмацненне адказнасці бацькоў за парушэнне закону дзецьмі. Асаблівую ўвагу Аляксей Стук звярнуў на тое, што дзецям не месца на несанкцыянаваных мітынгах. Што датычыцца бацькоў, якія ўдзельнічаюць у акцыях разам з маленькімі дзецьмі, - выклікаюць трывогу, бо яны падвяргаюць непаўналетніх небяспецы. І тут ужо органы сацслужбы павінны адрэагаваць на сітуацыю і прыняць належныя меры. Адзначым, да гэтага моманту больш як 200 адміністрацыйных пратаколаў складзена ў дачыненні падлеткаў, якія прынялі ўдзел у масавых беспарадках.