Дзіцячы садок № 8 на 350 месцаў урачыста адкрылі сёння ў Брэсце

31 августа 2023

Дзіцячы садок № 8 на 350 месцаў урачыста адкрылі сёння ў Брэсце ў густанаселеным мікрараёне горада - паўднёва-заходнім. Тут пражывае больш за 100 тысяч чалавек. Ізастудыя, танцавальная і спартыўная залы, камп'ютарны пакой, сэнсарная для зняцця напружання, а яшчэ кабінет для працы з бацькамі. У дзіцячым садку будзе 19 груп. Штат укамплектаваны на 92 %. Сярод супрацоўнікаў і маладыя спецыялісты.

Абсталявалі побач з садком і спецыяльную паркоўку. Агульны кошт новага аб'екта адукацыі - 14,5 млн рублёў. Плануецца, што ў наступным годзе насупраць гэтага садка пачнуць будаваць і школу.