Дэпутаты працягваюць праводзіць рэйды па гандлёвых аб'ектах. На асаблівым кантролі прадукты харчавання

5 апреля 2021
Дэпутаты працягваюць праводзіць рэйды па гандлёвых аб'ектах. 

На асаблівым кантролі  прадукты харчавання

У сакавіку назіралі рост цэн на некаторую агародніну і садавіну, а таксама сезоннае скарачэнне запасаў гэтай беларускай прадукцыі. У полі павышанай увагі сёння  тавары са спісу сацыяльна значных. Нагадаем, з сакавіка рост цэн на іх абмежаваны  не больш як на 0,2 %  за месяц. 

Усе неадпаведнасці адпраўляюцца ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю для рэагавання

Рост цэн на прадукты харчавання -  гэта агульнасусветная тэндэнцыя. Пандэмія і частыя засухі  нанеслі ўдар па сусветнай эканоміцы. Цэнавы індэкс Харчовай арганізацыі ААН расце ўжо 9 месяцаў запар - наблізіўся да сямігадовага максімуму. Так, толькі ў лютым сусветныя цэны на прадукты харчавання падскочылі амаль на 2,5  % у параўнанні са студзенем.