Дэпутаты прынялі ў другім чытанні праект бюджэту на 2019 год

19 декабря 2018

Дэпутаты прынялі ў другім чытанні праект бюджэту на 2019 год. Ён будзе прафіцытным. Яго даходная частка перавысіць выдаткі. Гэтую розніцу накіруюць галоўным чынам на пагашэнне пазыковых абавязацельстваў краіны. Сацыяльная скіраванасць бюджэту (тое, чаго прытрымліваецца Беларусь) захавалася. Слова дэпутатаў не апошняе. Дакумент яшчэ трэба будзе адобрыць сенатарам. Таксама прыняты і праект новай рэдакцыі Падатковага кодэкса. Сярод асноўных навацый - спрашчэнне адміністрыравання падаткаў, змяненне падыходаў да налічэння пеняў.